Пра насНавіныАсобыСтатутЧасопісКантакты

 

Міхась Чарняўскі. "Ня бойцеся ахвяраў і пакут!"   Міхасць Чарняўскі. Як пошуг маланкі

 

 

   
...
Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу брацтва.
...
Кожны чалавек мае права на жыццё, на свабоду і на асабістую недатыкалынасць.
...
Ні над кім не павінны ўчыняцца самавольнае ўмяшанне ў яго асабістае і сямейнае жыццё, самавольны замах на недатыкалынасць яго жылля, тайну яго карэспандэнцыі або на яго гонар і рэпутацыю. Кожны чалавек мае права на абарону закону ад такога ўмяшання або такіх замахаў.
...
Кожны чалавек мае права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі; гэта права ўключае свабоду мяняць сваю рэлігію або перакананні і свабоду спавядаць сваю рэлігію або перакананні як аднаасобна, так і разам з іншымі, публічным або прыватным парадкам у вучэнні, богаслужэнні і выкананні рэлігійных і рытуальных абрадаў.
...
Кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на свабоднае выражэнне іх; гэта права ўключае свабоду бесперашкодна прытрымлівацца сваіх перакананняў і свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных граніц.
...
1. Кожны чалавек мае права на свабоду мірных сходаў і асацыяцый.
2. Ніхто не павінен прымушацца ўступаць у якую-небудзь асацыяцыю.
1. Кожны чалавек мае права прымаць удзел у кіраванні
сваёй краінай непасрэдна або пры дапамозе свабодна выбраных прадстаўнікоў.
2. Кожны чалавек мае права роўнага доступу да дзяржаўнай службы ў сваё краіне.
3. Воля народа павінна быць асновай улады ўрада; гэта воля павінна знаходзіць сабе выўленне ў перыядычных
і нефальсіфікаваных выбарах, якія павінны праводзіцца пры ўсеагульным і роўным выбарчым праве, шляхам тайнага галасавання або пры дапамозе іншых раўназначных форм, што забяспечваюць свабоду галасавання.

3 "УСЕАГУЛЫНАЙ ДЭКЛАРАЦЫІ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА"

 
 
  ДРУКІ АДРАДЖЭННЯ САЙТЫ АДРАДЖЭННЯ